“Оршаводаканал” аддаюць перавагу раёнцы

“Оршаводаканал” аддаюць перавагу раёнцыШто можа быць прыемней, чым пасля напружанага працоўнага дня прысесць на крэсла і ў цішыні пачытаць любімую газету ці пагартаць часопіс? Работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Оршаводаканал” аддаюць перавагу раёнцы, на старонках якой заўсёды знаходзяць свежыя мясцовыя і рэспубліканскія навіны, карысныя парады і кулінарныя рэцэпты.
Каторы год запар за падпіску на “Аршанку” і іншыя перыядычныя выданні на прадпрыемстве адказвае грамадскі распаўсюджвальнік СМІ Галіна Агеева (на здымку ўверсе злева). З 2007 года Галіна Уладзіміраўна працуе інструктарам-метадыстам па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце водаканала.
Сёння калектыў прадпрыемства налічвае больш за 500 работнікаў, сярод якіх – шмат верных сяброў “Аршанкі”. Таму чарговы дзень падпісчыка вырашылі правесці менавіта на Оршаводаканале. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аксана Пусташыла (на здымку ўнізе злева) зазначыла, што цікавасць выклікаюць аповеды карэспандэнтаў “Аршанкі” пра людзей – ветэранаў, заслужаных працаўнікоў, настаўнікаў, спартсменаў, сем’і, юныя дараванні. Але ж самае каштоўнае і важнае – на старонках раёнкі заўсёды вядзецца дыялог с чытачамі.

Марына СЯМАШКА. (Аршанская газета )